Беларуская літаратура 6 клас

БІБЛІЯ

Першы ўзровень (1-2 балы)
Што такое Біблія? Калі яна ўзнікла? З якіх кніг складаецца? Пра што ў іх апавядаецца?
Другі ўзровень (3-4 балы)
Вызначце, з якіх біблейскіх паданняў узятыя наступныя радкі:
...І радзіла  зямля зелень траву, якая рассявае насенне па родзе яе, і дрэва, якое прыносіць плод, у якім насенне яго па родзе яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
...І стварыў  Бог чалавека на воьраз свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.
Прывядзіце прыклады эпізодаў з вывучаных біблейскіх паданняў. Чым яны вас уразілі?                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                   
Трэці ўзровень (5-6 балаў)
З якімі біблейскімі паданнямі вы пазнаёміліся на ўроках? Якія эпізоды ў іх змесце вас вельмі захапілі? Перадайце блізка да тэксту іх змест.
Чацвёрты ўзровень (7-8 балаў)
Паспрабуйце растлумачыць сэнс наступных радкоў:
У гэтай кнізе
пачатак і завяршэжнне
усёй мудрасці...
З якога твора яны ўзятыя? Што вы ведаеце пра аўтара?
Пяты ўзровень( 9-10 балаў)
Выразна прачытайце адзін з верашаў (на выбар): Францыск скарына. “Біблія”; “Якуб Колас. “Не дай божа сэрцам знікнуць”; Максім Танк. “Божа мой шчодрасці...”.
 У чым, на вашу думку, бачыць аўтар прызначэнне Бібліі? Адказ падмацуйце адпаведнымі радкамі.


               МОЙ  РОД,  РОДНАЯ  ЗЯМЛЯ,  НАРОД 

Першы ўзровень (1-2 балы)
Якія з прачытаных у раздзеле твораў вас найбольш зацікавілі? Чым? Або:
З якога твора настпныя радкі:
...Так, - адказаў хан, у якога бровы былі падобны да ляжачага сабакі, а вочы ззялі, быццам іржавая сталь. – Я хан Бату, нясу на зямлю смерць, і хіба вамЭ, лягушатнікам, змагацца са мною.
Назавіце яго аўтара.
Другі ўзровень (3-4 балы)
Вызначце і парунайце корань у словах продкі, народ.
Або:
Уважліва прачытайце наступныя вершаваныя радкі:
Мая радзіма-
Дзе з-за бору
Ўзыходзіць месяц уначы.
Дзе ў братнім ладзе, ў дружным зборы
Жылі калісьці крывічы...
Валілі лес, аралі ляды
Сушылі гуртам нераты
І да туманных даляглядаў
Ганялі спраўныя плыты.
Якім вам уяўляецца жыццё крывічоў? Паспрабуйце растлумачыць з дапамогай слоўніка значэнне гэтага слова.
Трэці ўзровень(5-6 балаў)
Параўнайце радкі твораў:
...Дзяцел бацькі  вучылі строга
Любіць саху, пчалу, зямлю
                                                                    ***
Мы на золку далёкім ардзе не скарыліся
Славай Грунвальда выйшлі ў вялікія ратнікі.
Нас будзіў да святла стук друкарань скарынінскіх.
Да братоў мы гарнуліся сэрцамі братнімі...
* **
                                               Ёсць за што, ёсць за што
                                               І народу майму ганарыцца:
                                               Не хадзіў і не лез ён
                                               На землі чужыя вайной.
Якім паўстае перад вамі беларускі народ? З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў ствараецца яго вобраз? Паспрабуйце вызначыць аўтарскае станаўленне да народа (на прыкладзе аднаго з урыўкаў твора).
Чацвёрты ўзровень (7-8 балаў)
Прачытайце выразна верш Сяргея Законнікава “Зямля мая”. Вызначце яго галоўную думку. Або:
Якія гістарычныя падзеі згадваюцца  ў вывучаных на ўроках творах? Паспрабуйце абгрунтаваць аўтарскае станаўленне да адной з іх (на выбар).
Дапоўніце свой адказ дадатковымі ведамі.
Пяты ўзровень (9-10 балаў)
Як вы разумееце сэнс паняцця “людзі зямлі”? Выкарыстайце пры гэтым урыўкі з вывучаных на ўроках твораў. Або:
Падрыхтуйце паведамленне пра гістарычную асобу беларускага народа, дзейнасць якой вас найбольш уразіла.

Комментариев нет:

Отправить комментарий