Беларуская літаратура 5 клас

.
Можна знайсці тут
ВУСНАЯ  НАРОДНАЯ  ТВОРЧАСЦЬ
Першы ўзровень (1-2 балы)
Якія творы з вуснай народнай творчасці вам больш спадабаліся? Або:
З якімі відамі (жанрамі) вуснай народнай творчасці вы пазнаёміліся на ўроках літаратуры?

Другі ўзровень (3-4 балы)
Што азначае слова  фальклор у перакладзе з англійскай мовы? Або:
У чым  адрозненне паміж вуснай народнай і літаратурнай творчасцю?

Трэці ўзровень (5-6 балаў)
Дайце азначэнне казкі. Або:
Дайце азначэнне легенды.
Чацвёрты ўзровень (7-8 балаў)
Якім творам уласцівы такі пачатак:
Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці – дурны...? Або:
У якога твора можа быць такі пачатак:
У гушчары старых бароў, як сялза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават длёкія краіны?

Пяты ўзровень (9-10 балаў)
Як вы лічыце, чаму Янка Брыль назваў прыказкі і прымаўкі “крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы”? Або:
Прачытайце радкі з верша Максіма Танка і адкажыце, якое значэнне маюць творы вуснай народнай творчасці:
...Усіх гадуюць нас
Матчыны казкі,
Яны вучаць
Родную мову любіць,
На крылах юнацтва
Ўздымацца пад хмары,
З няпраўдай змагацца,
А з праўдай дружыць
І аб недасяжным
І сонечным марыць.



Комментариев нет:

Отправить комментарий