Беларуская літаратура 7 клас

ЗАГАДКАВАЯ  КРАІНА  ПАЭЗІЯ
Першы ўзровень (1-2 балы)
Назавіце вершы, у якіх гучыць прызнанне у любові да маці. Або:
Які з прачытаных вершаў найбольш усхваляваў вас, выклікаў усмешку, прыўзняў настрой?
Другі ўзровень (3-4 балы)
Перакажыце самы цікавы эпізод з твора якуба Коласа “Дзядзька кухар”. Або:
Прыгадайце паэтычны твор, які нагадваў вам песні, што ў дзяцінстве спявала матуля.
Трэці ўзровень (5-6 балаў)
Чаму, на вашу думку, паэтычны твор Якуба Коласа “Дзядзька кухар” падаецца пад рубрыкай “Калі слова ўсміхаецца”?
Назавіце від работы з мастацкім тврам, пры якім патрэбны хуткасць, тэмп, інтанацыя, лагічныя націскі, паўзы, жэсты, міміка.
Чацвёрты ўзровень (7-8 балаў)
Вызначце першаваны памер і рыфму:
Наш дзядзька, мілы наш Антоні.
Ў дзіцячым часта быў палоне;
Вось так гуртом яго абсядуць
І час работы яго крадуць. Або:
Устаўце патрэбнае слова ці словазлучэнне:
Паэзія – гэта не толькі зарыфмаваныя радіи, не тольі  рытмічная мова, але і …, якая абуджае моцныя перажыванні, пачуцці, выклікае асаблівую настроенасць душы пры ўспрыманні з’яў жэыцця.
Пяты ўзровень( 9-10 балаў)
Растлумачце на прыкладзе верша “Дзівак чалавек” анатоля вярцінскага, якое дачыненне да паэзіі мае ўменне чалавека здзўляцца, марыць, верыць у добрае і прыгожае, нават у самых цяжкіх абставінах. Або:
Параўнайце розныя па тэмах (вайна, чарнобыльская трагедыя і беларускі народ, ягл характар) творы і растлумачце, чаму яны аб’яднаны агульнай рубрыкай “Наш боль, наша годнасць і слова”.

 ПАЭЗІЯ Ў ПРОЗЕ  І ПРОЗА  Ў ПАЭЗІІ

Першы ўзровень (1-2 балы)
Хто з герояў гаварыў пра сябе: Я маю зямлі сем валок, стады мае багатыя, коні мае дарагія, парабкі мае адзін у адзін, як тыя дубы на ўзгорку? Або:
Знайдзіце ў творы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць” і запішыце ў ллітаратурны сшытак адказы на пытанні:   1.Калі паміраюць дрэвы?   2.Калі памірае вада?   3.Калі памірае зямля?

Другі ўзровень (3-4 балы)
Вызначце твор і яго аўтара па прапанаваным урыўку:
Грыміць па карэннях цялежка, мігацяццп стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі...
І куды ты нясеш мяне, няведамая дарога? Або:
Назавіце свабодны верш пра вечнае імкненне чалавека да пазнання свету, складзены з аднаго сказа. Хто аўтар гэтага твора?

Трэці ўзровень (5-6 балаў)
Твор напісаны празаічнай мовай, але з выразнымі адзнакамі паэзіі – павышанай эмацыянальнасцю, багаццем яркіх вобразаў і фарбаў, асаблівай, узнёслай настроенасцю размовы. Пра што ідзе гутарка: пра прозу ў паэзіі ці паэзію ў прозе? Або:
Вызначце ідэю верша Алеся Разанава “Гоніцца чалавек...”. Пакажыце яго падабенства ча звычайным вершам. Чым яно розняцца?

Чацвёрты ўзровень (7-8 балаў)
Карыстаючыся тэкстамі, прывядзіце ў прыклад урывак апавядальнага твора, пра які можна сказаць, што напісаны ён паэтычнай (або лірычнай) прозай. Абгркнтуйце сваю думку. Або:
Дакажыце, што твор Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”- харктэрны прыклад свабоднага верша.

Пяты ўзровень( 9-10 балаў)
Якую вы бачыце сувязь паміж радкамі з верша Максіма танка “Дрэвы паміраюць”: “...Чалавек [ памірае] – калі страчвае здольнасць / здзіўляцца і захапляцца/ Жыццём” і галоўнай думкай твора. Анатоля вярцінскага “Дзівак чалавек”? Або:
Змітрок бядуля сцвярджаў, што “шчасце не ў зллаце”. Як вы думаеце?



Комментариев нет:

Отправить комментарий